Да 2030 года жылы фонд Мінску вырасце ў два разы

12.10.2010 09:48
Архив Редакция

У Мінску да 2030 года плануецца павялічыць жылы фонд больш чым у два разы — з 28 млн. да 62 млн. квадратных метраў агульнай плошчы. Пры гэтым, паводле ацэнак спецыялістаў, да гэтага часу насельніцтва сталіцы дасягне двух мільёнаў чалавек. Пра гэта 11 кастрычніка паведаміў дырэктар праектна-даследчага інстытуту "Мінскграда" Аляксандр Пятроў.

Паводле слоў спецыяліста, горадабудаўнічая палітыка апошніх гадоў будавалася ў адпаведнасці з генпланам, зацверджаным у 2003 годзе. Планавалася, што кожны год прырост насельніцтва будзе складаць да сямі тысяч чалавек, жылога фонду — да 630 тыс. квадратных метраў. Рэзерв развіцця горада на прылеглых землях Мінскага раёна складаў прыкладна 16 тыс. гектараў, перадае БелТА.

Аднак, як адзначыў Аляксандр Пятроў, тэмпы развіцця сталіцы апярэдзілі планавыя паказчыкі ўдвая: штогод колькасць насельніцтва прырастала на 15 тыс. чалавек, а жыллёвы фонд — на 1-1,1 млн. квадратных метраў. Узнікла неабходнасць унесці карэктывы ў асноўныя палажэнні генплану.

Па словах дырэктара інстытуту, мэты і задачы горадабудаўнічай палітыкі падчас карэктуры генплану былі ўзаемазвязаныя з планамі развіцця сістэмы рассялення Беларусі, Мінскага рэгіёну і прыгараднай зоны. Так, чакаецца, што да 2015 года ў беларускай сталіцы будзе пражываць 1,9 млн. чалавек, а да 2030 года — 2 млн.

Агульная плошча жыллёвага фонду за 20 гадоў павялічыцца больш чым у два разы. У сувязі з гэтым ўзрасце і забяспечанасць мінчукоў жылплошчай. Цяпер, па словах Аляксандра Пятрова, на аднаго чалавека прыпадае 19,5 квадратных метраў, што значна ніжэй за аналагічны паказчык большасці заходнееўрапейскіх сталіц і на 5% ніжэй за абласныя гарады Беларусі.

Для развіцця жыллёвага будаўніцтва горадабудаўнічымі планамі зарэзервавана каля 17 тыс. гектараў, што дазволіць у перспектыве пабудаваць больш за 50 млн. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, з іх да 2030 года — каля 30 млн. «квадратаў». «Гэта дазволіць дасягнуць камфортнага ўзроўню забяспечанасці жыллём — 31 квадратны метр на аднаго чалавека», — сказаў дырэктар «Мінскграда».

Паводле слоў спецыяліста, у выпадку штогадовага ўводу ў сталіцы ў эксплуатацыю не менш за 1,2 млн. квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў ужо да 2015 года сярэднестатыстычны мінчук будзе мець 24 квадратныя метры.

Как вам новость?
Головоломки