ДАІ: 6 і 7 снежня мінскіх кіроўцаў чакаюць сур'ёзныя заторы

02.12.2010 17:23
Архив Редакция

Мінская Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да сталічных кіроўцаў з просьбай у панядзелак і аўторак, 6 і 7 снежня, не перашкаджаць руху калон з дэлегатамі чацвертага Усебеларускага сходу. Для гэтага ўладальнікам аўто рэкамендуецца загадзя прадумаць свае маршруты такім чынам, каб пазбегнуць праезду па некаторых мінскім дарогах.

Так, з вечара 5 снежня да позняга вечара 7 снежня не выключаны заторы з-за руху калон па вуліцы Арлоўскай, праспектах Пушкіна, Партызанскім, Машэрава, Пераможцаў і Незалежнасці, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Нагадаем, Усебеларускі народны сход склікаецца, згодна з артыкулам 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.

У чацвертым Усебеларускім народным сходзе, які пройдзе 6-7 снежня, прымуць удзел 2,5 тыс. дэлегатаў. Яны абмяркуюць вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гады і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на 2011-2015 гады.

Как вам новость?
Головоломки