Да дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску з'явіўся свой васьміног-прадказальнік

10.11.2010 15:56
Архив Редакция

У Цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян» ў Мінску нядаўна прыбылі два галаваногія малюскі — маленькі васьміног Апанас і яго старэйшы эвалюцыйны сабрат наўтылус. Як паведаміў 10 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар цэнтра Аляксей Азараў, малюскі будуць удзельнічаць у прадказанні вынікаў дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне-2010».

«Мы паставім невялікі тэлевізар, каб Афоня і наўтылус маглі назіраць за конкурсам. Наўтылусы маюць вельмі слабы зрок, затое выдатна чуюць гукі», — сказаў Азараў.

Паводле яго слоў, малюскі не будуць прадказваць канкрэтнага пераможцу, а проста выберуць упадабаную песню. З тэлефона цэнтру ад іх імя будуць адпраўляцца sms-паведамленні, перадае БелаПАН.

На адрозненне ад нямецкага васьмінога Паўля, адзначае дырэктар цэнтра, Апанас не будзе рабіць жорсткі выбар. «Ён стане талісманам і будзе падтрымліваць «Еўрабачанне», у тым ліку і беларускага ўдзельніка. Мы паспрабуем вывучыць ягоныя звычкі, дар прадказання на конкурсе», — распавёў Азараў.

Параўноўваючы беларускага і нямецкага васьміногаў, ён адзначыў, што Паўль — паўночны васьміног, вылаўлены ў халодных водах паблізу берагоў Францыі, Апанас жа — «трапічны васьміног з беларускім менталітэтам».

Вынікі прэзідэнцкіх выбараў, па словах Азарава, васьміногі прадказваць не будуць.

Как вам новость?
Головоломки