Да канца чэрвеня Венесуэла накіруе ў Беларусь яшчэ два танкеры з нафтай

09.06.2010 14:45
Архив Редакция

Да канца чэрвеня ў Беларусь з Венесуэлы адправяцца два танкеры з нафтай гатунку "Санта-Барбара". Умяшчальнасць кожнага складзе каля 80 тыс. тон. Яшчэ адзін танкер з такой жа колькасцю вуглевадароднай сыравіны ўжо адправіўся ў Беларусь з лацінаамерыканскае дзяржавы 31 траўня.

Як распавялі ў ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», груз чакаюць у порце Адэсы, меркавана, 20 чэрвеня, а на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод нафта паступіць да 15 ліпеня, паведамляе БелТА.

Гэта ўжо другая партыя венесуэльскай нафты. Першую даставілі ў марскі порт Адэсы ў канцы красавіка гэтага года. З украінскага горада нафту ў чыгуначных цыстэрны перавезлі ў Мазыр. Да гэтага часу яе цалкам перапрацавалі.

Паводле дамоўленасцяў прэзідэнтаў дзвюх краін, якія ў сакавіку гэтага года падпісалі пагадненне аб пастаўках венесуэльскай нафты, агульны аб’ём дазеных паставак за 12 месяцаў павінен скласці каля чатырох мільёнаў тон.

Как вам новость?
Головоломки