ДАІ: кіроўцы маршрутак ў Мінску парушаюць правілы кожную гадзіну

27.08.2010 13:24
Архив Редакция

За сем месяцаў гэтага года Дзяржаўтаінспекцыя Мінску прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці пяць тысяч кіроўцаў маршрутак. Пра гэта заявіў начальнік тэхнічнага агляду ДАІ Мінску Сяргей Каравацкі. Паколькі сем месяцаў складае крыху больш за пяць тысяч гадзін, то атрымліваецца, што кіроўцы маршрутак у сярэднім парушаюць правілы кожную гадзіну.

У цяперашні момант ДАІ праводзіць у Мінску аперацыю «Маршрутнае таксі», накіраваную на выяўленне правапарушэнняў сярод кіроўцаў маршрутак. Аперацыю плануюць завяршыць першага верасня, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«Сёння пяты дзень з пачатку аперацыі. Пакуль падводзіць вынікі рана», — адзначыў Сяргей Каравацкі.

Как вам новость?
Головоломки