ДАІ: мяняць старое пасведчанне кіроўцы на новае не трэба

04.02.2011 14:06
Архив Редакция

Інспектар аддзелу прапаганды і агітацыі ўпраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама Уладзімір Сяргееў заклікаў кіроўцаў не ствараць ажыятаж, імкнучыся ў тэрміновым парадку замяніць пасведчанні кіроўцы старога ўзору на новыя. Паводле яго слоў, рабіць гэта неабходна толькі па заканчэнні тэрміну дзеяння старых пасведчанняў. 

Уладзімір Сяргееў таксама паведаміў, што ў Беларусі працягнецца дзеянне пасведчанняў кіроўцы савецкага ўзору. Пры гэтым ён адзначыў, што для выезду за мяжу старое пасведчанне лепш усё-ткі памяняць на новае, перадае партал «Мы».

Інспектар паведаміў, што для замены пасведчання кіроўцы старога ўзору на новае неабходна прыйсці ў аддзяленне ДАІ. Пры сабе неабходна мець пашпарт, медыцынскую даведку на адпаведную кіроўчую катэгорыю, а таксама старыя правы і талон да іх.

Уладзімір Сяргееў адзначыў, што гатовы здымак з сабой несці не трэба. Ён паведаміў, што фатаграфаванне разам з фіксацыяй электроннага подпісу будзе адбывацца адразу пасля афармлення заявы на новае пасведчанне. Паводле яго слоў, разам фатаграфаванне і фіксацыя подпісу займаюць максімум адну хвіліну.

«Увесь працэс ад падачы заявы да выдачы пасведчання займае ад гадзіны да паўтары гадзін», — распавёў Уладзімір Сяргееў.

Как вам новость?
Головоломки