ДАІ Мінску пачала адлоў аматараў хутка ездзіць

25.06.2010 14:56
Архив Редакция

Мінская Дзяржаўтаінспекцыя 25 чэрвеня абвясціла пра пачатак аперацыі "Хуткасць". Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў праводзіцца з мэтай папярэджання ДТЗ, адной з прычын якіх з'яўляецца перавышэнне хуткасных рэжымаў, паведамілі ва УДАІ Мінгарвыканкама.

На думку супрацоўнікаў аўтаінспекцыі, большасць кіроўцаў недаацэньвае ўплыў хуткасці на цяжар магчымага сутыкнення, пры гэтым ўсведамленне небяспекі звязанай з хуткасцю залежыць ад узросту чалавека.

«На пытанне пра тое, якую ролю адыгрывае хуткасць аўтамабіля ў ДТЗ, толькі 15% кіроўцаў ва ўзросце да 25 гадоў адзначылі высокую хуткасць як галоўную прычыну здарэнняў. У той жа час сярод кіроўцаў старэйшых за 25 гадоў яе адзначылі ўжо 43%», — паведамілі ў ДАІ і зрабілі выснову, што маладыя кіроўцы пераацэньваюць свае магчымасці кампенсаваць высокую хуткасць умелым кіраваннем.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі, што згодна з арт. 18.13 КаАП РБ перавышэнне хуткасці больш чым на 30 км/г прадугледжвае штраф ад 2 да 10 базавых велічынь (70-350 тыс. рублёў), за паўторнае на працягу года перавышэнне больш чым на 20 км/г — штраф ад 4 да 15 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам тэрмінам да аднаго года.

Как вам новость?