ДАІ наладзіць масавыя праверкі аўто на наяўнасць тэхагляду

09.03.2011 16:55
Архив Редакция

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, транспартнай інспекцыі міністэрства транспарту і камунікацый і УП "Белтэхагляд" з 10 па 20 сакавіка будуць праводзіць масавыя праверкі на дарогах Беларусі аўто на наяўнасць дакументаў аб праходжанні тэхагляду. Як растлумачыла прэс-сакратарка УП "Белтэхагляд" Алена Пракапеня, падчас рэйдаў упаўнаважаныя асобы будуць правяраць, ці своечасова ўладальнікі аўто праходзяць тэхагляд.

«Праверкі будуць праведзены ў сувязі з тым, што ў пачатку вясны многія аўтаўладальнікі ўжо пераселі з грамадскага транспарту ў свае аўто, аднак на тэхагляд не спяшаюцца», — цытуе Алену Пракапеню БелТА.

Супрацоўнікі ДАІ будуць правяраць сапраўднасць адзнак у сертыфікаце аб праходжанні дзяржтэхагляду, надаючы асабліва пільную ўвагу аўтатранспарту сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Ва УП «Белтэхагляд» рэкамендавалі кіроўцам не адкладаць візіт на станцыю дыягностыкі, а таксама не карыстацца паслугамі сумнеўных асобаў, якія прапануюць падробленыя дакументы аб праходжанні тэхагляду.

За кіраванне транспартным сродкам, якія не прайшлі дзяржтэхагляд своечасова, згодна з заканадаўствам, з аўтаўладальнікаў будуць спаганяць штрафы ў памеры да дзвюх базавых велічынь (адна базавая — 35 тыс. рублёў).

Как вам новость?
Головоломки