ДАІ: новае пасведчанне кіроўцы з'явіцца ў Беларусі ў снежні

07.06.2010 11:15
Архив Редакция

Пасведчанне кіроўцы новага ўзору плануецца ўвесці ў Беларусі ў снежні гэтага года. Пра гэта паведаміў начальнік УДАІ МУС Юры Літвін падчас адкрыцця Рэспубліканскага злёту юных інспектараў руху ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна". "У цяперашні час вядзецца актыўная работа ў гэтым напрамку", — сказаў ён.

Па словах Юрыя Літвіна, па-ранейшаму ў планах Дзяржаўтаінспекцыі застаецца намер
ўвесці новую катэгорыю «АМ» для вадзіцеляў мапедаў і скутэраў. Начальнік УДАІ МУС падкрэсліў, што для атрымання такіх правоў не трэба будзе ў абавязковым парадку здаваць іспыты ў ДАІ, паведамляе БелТА.

«Мы гэта будзем рабіць на добраахвотнай аснове, — сказаў Юры Літвін. — Больш за тое, калі чалавек ужо мае права катэгорыі «А»ці «В», то па заяўным прынцыпе ён зможа атрымаць і «АМ».

Юрый Літвін дадаў таксама, што ў планах Дзяржаўтаінспекцыі пакуль няма намеру ўводзіць асобную катэгорыю правоў для кіравання машынамі з аўтаматычнай каробкай перадач.

Как вам новость?
Головоломки