ДАІ прапануе адбіраць аўтамабілі за кіраванне ў п'яным выглядзе

13.05.2011 13:29
Архив Редакция

У Беларусі абмяркоўваецца пытанне канфіскацыі транспартнага сродку за кіраванне ў п'яным выглядзе. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі "Змены ПДР: чакання і вынікі" паведаміў начальнік УДАІ МУС Беларусі Юры Літвін.

«Я схільны да таго, каб акрамя зніжэння дапушчальнага ўзроўня ўтрымання алкаголю ў крыві прыняць нейкія іншыя меры, такія, напрыклад, як канфіскацыя транспартных сродкаў, што ёсць, дапусцім, у Літве, Украіне і шэрагу іншых краін. У нас таксама гэтае пытанне абмяркоўваецца», — цытуе Юрыя Літвіна БелТА.

«Праз тры месяцы (у пачатку жніўня) уступіць у сілу дакумент, згодна з якім дапушчальны ўзровень утрымання алкаголю ў крыві зніжаны з 0,5 да 0,3 праміле. Гэта дазволіць палепшыць сітуацыю на дарогах. Пакуль, на жаль, не ўсе кіроўцы адказна падыходзяць да выканання правілаў дарожнага руху, толькі за мінулы год выяўлена 5 тыс. «паўторнікаў», — сказаў Юры Літвін.

Па словах начальніка УДАІ МУС, па віне п’яных кіроўцаў на дарогах загінула 205 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки