ДАІ праводзіць рэйды па мінскіх дварах

03.09.2010 14:09
Архив Редакция

Інспектары дарожна-патрульнай службы ДАІ Мінску 2 і 3 верасня праводзяць рэйды па дваровых тэрыторыях з мэтай выяўлення фактаў несанкцыянаваных парковак. Даручэнне ўзмацніць захады супраць аўтаўладальнікаў, якія паркуюць аўтамабілі на зялёных зонах, даў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Як паведаміў інспектар аддзелу па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Бруй, за перамяшчэнне транспартных сродкаў па газонах прадугледжаны папярэджанне альбо штраф да 0,5 базавай велічыні. За пакіданне аўтамабіля на газоне або тратуары парушальніку пагражае папярэджанне альбо штраф да адной базавай велічыні.

За незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў, кустоў, кветнікаў, газонаў кіроўцаў аштрафуюць на 10 — 50 базавых велічыняў. За гэтае ж правапарушэнне індывідуальнаму прадпрымальніку пагражае больш істотны штраф — ад 10 да 200 базавых велічынь, юрыдычнай асобе — ад 20 да 300 базавых велічынь.

Справы аб падобных адміністрацыйных правапарушэннях разглядаюцца адміністрацыйнай камісіяй раённага альбо гарадскога выканаўчага камітэту або адміністрацыі раёна.

У цэнтры Мінску адкрылася новая паркоўка

У Мінску па вуліцы Гікалы 2 верасня адкрылася новая аўтастаянка, абсталяваная аўтаматычнай сістэмай уліку транспартных сродкаў. Аўтастаянка разлічаная на 206 паркоўных месцаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу аховы і аператыўнага кантролю УП «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Валеры Пятровіч.

Кошт паркоўкі легкавых аўтамабіляў і мікрааўтобусаў на гэтай аўтастаянцы складзе 5,3 тыс. рублёў на суткі. У месяц гэтая паслуга абыдзецца ўладальнікам аўто ў 80 тыс. рублёў, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Па словах спецыяліста, у найбліжэйшай будучыні ў Мінску плануюць адкрыць яшчэ некалькі аналагічных парковак — у Ленінскім раёне на вуліцах Шпілеўскага і Прушынскіх, а таксама ў Завадскім раёне на вуліцы Галадзеда.

Как вам новость?
Головоломки