ДАІ раіць кіроўцам быць вельмі ўважлівымі падчас туману

10.01.2011 12:45
Архив Редакция

Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі ў сувязі з моцным туманам. Такое папярэджанне распаўсюдзіла ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама раніцай 10 студзеня.

ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама звяртаецца да ўсіх кіроўцаў з просьбай кіраваць транспартнымі сродкамі як мага больш ўважліва і асцярожна, не дапускаць перавышэння хуткасці, трымацца бяспечнай дыстанцыі і правілаў праезду пешаходных пераходаў, піша БелаПАН. Таксама супрацоўнікі ДАІ нагадваюць, што з мэтай абазначэння аўтамабіля кіроўцу неабходна ўключыць блізкае святло альбо супрацьтуманныя фары.

ДАІ таксама просіць пешаходаў пераходзіць праезную частку толькі ў вызначаных для гэтага месцах, пераканаўшыся ў тым, што ўсе транспартныя сродкі спыніліся і саступаюць дарогу і выкарыстоўваць у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці святлоадбівальныя элементы на вопратцы.

Гідраметэацэнтр Беларусі, у сваю чаргу, абвясціў 10 студзеня штармавое папярэджанне. У гэты дзень шматлікія раёны краіны будуць пакрытыя туманамі, у якіх бачнасць дарогі складзе 100-500 метраў. У другой палове дня на паўночным захадзе рэспублікі прагназуецца мокры снег і галалёд.

Как вам новость?