Да выходных сіноптыкі прагназуюць у Беларусі пахаладанне

11.05.2011 15:32
Архив Редакция

Па прагнозах беларускіх сіноптыкаў, да выходных характар надвор'я ў краіне зменіцца — з-за атмасферных франтоў, якія ідуць з Польшчы, ужо ў пятніцу, 13 траўня, у Беларусі пахаладае. Акрамя таго, сіноптыкі прагназуюць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы з навальніцамі і парывістым ветрам.

Тэмпература паветра ўначы ў пятніцу прагрэецца да +8 — +14°C, днём ад +18°C па захадзе да +26°C па паўднёвым усходзе. У суботу, 14 траўня, ноччу на паўночным усходзе Беларусі, днём па Віцебскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны ноччу не будзе перавышаць +10°C, днём прагрэецца да +22°C, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У чацвер, 12 траўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі істотных ападкаў не чакаецца. Вецер няўстойлівы слабы. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у некаторых рэгіёнах краіны начная тэмпература паветра можа апусціцца да +5°С, максімальная тэмпература днём складзе ад +21 да +26°С.

Как вам новость?