ДАІ заклікае кіроўцаў адмовіцца ад паездак у спёку

23.07.2010 10:12
Архив Редакция

У гарачае надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі, Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім грамадзянам паменш знаходзіцца пад промнямі сонца, а кіроўцам, па магчымасці, і зусім адмовіцца ад паездак у спёку. "Мы рэкамендуем кіроўцам пры магчымасці адмовіцца ад паездак, кантраляваць сваё самаадчуванне падчас руху, браць з сабой халодныя напоі і як мага часцей спыняцца для адпачынку", — распавялі ва УДАІ МУС Беларусі.

У спякотнае надвор’е кіроўцы хутчэй стамляюцца, іх увага рассейваецца, а рэакцыя значна пагаршаецца. У многіх людзей з’яўляецца галавакружэнне, млявасць і санлівасць. Гэта, у сваю чаргу, можа адбіцца на бяспецы дарожнага руху. «Калі адчуеце недамаганне або перагрэў — спыніцеся ў ценю і не працягвайце рух, пакуль вам не палепшае», — раяць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.

У сувязі са спёкай многія адправяцца на адпачынак да вадаёмаў і рэчак. У апошні час у выходныя дні павялічваецца колькасць недысцыплінаваных кіроўцаў, якія, ужыўшы алкаголь, сядаюць за руль транспартных сродкаў, адзначылі ў ДАІ.

Таму нарады ДПС ДАІ будуць кантраляваць бяспеку дарожнага руху на дарогах і ў месцах масавага адпачынку грамадзянаў з максімальным выкарыстаннем ўсіх тэхнічных сродкаў фіксацыі правапарушэнняў для забеспячэння бяспекі дарожнага руху.

Асаблівую ўвагу ДАІ будзе надаваць перавышэнню ўстаноўленых хуткасных рэжымаў, наяўнасці пасведчання кіроўцы, фізічнаму стану кіроўцаў, выкарыстанню рамянёў бяспекі, бо гэтыя правапарушэнні непасрэдна ўплываюць на аварыйнасць і бяспеку дарожнага руху.

Как вам новость?