ДАІ зарэгіструе ўсе вазы ў Віцебскай вобласці

13.08.2010 12:36
Архив Редакция

ДАІ Віцебскай вобласці плануе пералічыць ўвесь конны транспарт, а таксама абсталяваць яго нумарным знакам і правесці тэхагляд. Пра гэта паведаміла начальніца аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Алеся Сярогіна.

Рэгістрацыя гужавых вазоў, якія эксплуатуюцца на дарогах агульнага карыстання, неабходная для забеспячэння бяспекі дарожнага руху. Акрамя таго, у ДАІ Віцебскай вобласці хочуць прывесці вазы ў адпаведнасць з усталяванымі правіламі, перадае БелТА.

Працэдуру рэгістрацыі буду праводзіць бясплатна ў раённых і гарадскіх аддзяленнях ДАІ або па месцы знаходжання транспарту. Пасля рэгістрацыі ўладальнікам вазоў выдадуць пяцізначныя нумарныя знакі, якія разам са звесткамі аб гаспадары будуць захоўвацца ў цэнтралізаванай базе дадзеных.

Да 20 жніўня ДАІ вобласці накіруе графікі правядзення рэгістрацыі і праходжання тэхагляду ў арганізацыі і прадпрыемствы, якія маюць на балансе калёсы.

Па словах прадстаўніка ДАІ, у выпадку парушэння правілаў дарожнага руху да вознікаў, якія кіруюць незарэгістраваным транспартам, будуць прымяняць максімальныя меры адміністрацыйнага пакарання. Калі ж вознік будзе рухацца з парушэннямі на зарэгістраваным конным транспарце (без светлаадбівальнай камізэлькі або на транспарце, не абсталяваным светлаадбівальнымі элементамі), інфармацыя аб правапарушэнні паступіць у базу дадзеных і ягоны тэхагляд анулююць.

Как вам новость?