У Мінскай вобласці ў садовым таварыстве "Камыш" 59-гадовы жыхар Барысава застрэліў 40-гадовага электрыка, які неаднаразова патрабаваў, каб суседзі-дачнікі спынілі красці электраэнергію, незаконна падлучаючыся да электрычнай сеткі. Напачатку вясны гэтага года электрык звяртаўся ў Энерганагляд, які выпісаў суседзям штраф.
«Суседзі электрыка прасілі яго адстаць і прапанавалі за гэта грошы, алкаголь. Але электрык стаяў на сваім», — паведамляе БелаПАН.
«Увечар 26 сакавіка, сусед-барысавец электрыка, прыехаўшы ў чарговы раз на дачу і знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, вырашыў адпомсціць за знявагу», — паведамляе крыніца.
Прыйшоўшы ў хату да электрыка, мужчына стрэліў яму ў грудзі з самаробнага пісталета. Паранены яшчэ здолеў дабрацца да суседкі і папрасіць выклікаць медыкаў, але сканаў у лякарні.
Для вышуку злачынцы міліцыя ўвяла план «Сірэна». Барысаўца затрымаў у лесе начальнік Крупскага РАУС, пасля чаго затрыманага даставілі ў следчы ізалятар раённага аддзела.
Супраць мужчыны ўзбуджана справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства).