Даехаць на цягніку з Мінску ў Вільню можна будзе за дзве гадзіны

13.01.2011 15:49
Архив Редакция

У чэрвені 2011 года дабрацца з Мінску да Вільні на цягніку можна будзе ўсяго за тры гадзіны, гэта значыць на 50 хвілін раней, чым сёння. У бліжэйшай будучыні акцыянернае таварыства Lietuvos geležinkeliai ("Літоўскія чыгункі") сумесна з беларускімі калегамі плануюць скараціць гэты час яшчэ на гадзіну. Дасягнуць пастаўленай мэты плануецца, скараціўшы працэдуры пасажырскага кантролю на памежных прапускных пунктах Гудагай ў Беларусі і Кена ў Літве.

Па словах прадстаўнікоў Lietuvos geležinkeliai, 50 хвілін — не мяжа эканоміі часу. Так, з Вільні ў Клайпеду, адлегласць паміж якімі складае 346 кіламетраў, па чыгунцы трэба ехаць столькі ж, колькі з Вільні ў Мінск, хаця паміж імі ўсяго 205 кіламетраў.

У 2013 годзе на маршруце Вільня-Мінск будуць пушчаныя сучасныя дызельныя цягнікі, што дазволіць скараціць час у шляху да 2,5 гадзін, у 2014 годзе, калі будзе электрыфікаваны ўчастак Маладзечна — Кена — Новая Вільня, — да дзвюх гадзін, перадае БелТА.

Прадстаўнікі літоўскай чыгункі таксама лічаць, што электрыфікацыя чыгуначнага ўчастку паміж Беларуссю і Літвой паспрыяе росту грузапатокаў, бо выдаткі на паліва можна будзе скараціць, а вялікая магутнасць электравозаў дазволіць хутчэй дастаўляць грузы. Акрамя таго, гэта дазволіць скараціць аб’ём шкодных выкідаў у навакольнае асяроддзе.

Как вам новость?
Головоломки