Даўгі Нацбанка перавысілі аб'ём рэзерваў

25.03.2011 12:54
Архив Редакция

Праблема фінансавага сектара Беларусі, пра якую Міжнародны валютны фонд заявіў у сваім нядаўнім дакладзе, яшчэ больш абвастрылася: даўгі замежнай валюты цэнтральнага банка, пра якія казаў МВФ, за першыя два месяцы 2011 года толькі павялічыліся. Вынікам гэтага стала тое, што ў сакавіку валютныя патрабаванні камерцыйных банкаў да Нацбанку перавысілі аб'ём золатавалютных рэзерваў.

Так, за 2010 год валютныя патрабаванні камерцыйных банкаў да Нацбанку ў замежнай валюце павялічыліся больш чым у 50 разоў — з 203,9 млрд. рублёў (67,29 млн. даляраў) да 12 трлн. рублёў (3,96 млрд. даляраў), паведамляюць «Беларускія навіны». Эксперты МВФ вельмі заклапочаныя гэтай акалічнасцю.

«Што выклікае вялікую занепакоенасць, дык тое, што на працягу апошняга квартала 2010 года Нацбанк браў буйныя пазыкі ў замежнай валюце ў айчынных камерцыйных банкаў у абмен на прадстаўленне рублёвай ліквіднасці па нізкіх працэнтных стаўках праз так званы «абмен дэпазітамі», — заявілі прадстаўнікі фонду .

МВФ адзначаў, што гэтая сітуацыя падвяргае камерцыйныя банкі «сур’ёзнай рызыцы» і рэкамендаваў беларускаму кіраўніцтву спыніць валютныя даўгі ў камерцыйных банкаў. Аднак Нацбанк не толькі не спыніў валютныя пазычанні ў камерцыйных банкаў, але і працягваў пазычаць.

Аб’ём запазычанняў Нацбанка перавысіў аб’ём ЗВР на 400 млн. даляраў

У студзені-лютым валютныя патрабаванні камерцыйных банкаў да Нацбанку павялічыліся амаль на 400 млн. даляраў і склалі на 1 сакавіка рэкордныя 4,4 млрд. даляраў. У выніку аб’ём валютных запазычанняў цэнтральнага банка перавысіў аб’ём золатавалютных рэзерваў, якія за першыя два месяцы 2011 года зменшыліся на 20% — на 1 сакавіка гэты паказчык крыху перавышаў чатыры мільярды даляраў.

Такая тэндэнцыя можа быць даволі небяспечнай, лічаць спецыялісты МВФ. «Што тычыцца пазык у замежнай валюце, атрыманых Нацбанкам ў камерцыйных банкаў, то, хаця валютную рызыку бярэ на сябе цэнтральны банк, з прычыны вялікага аб’ёму гэтых пазык банкі падвяргаюцца сур’ёзнй рызыцы, калі Нацбанк дапусціць змяншэнне рэзерваў», — сказана ў справаздачы фонду па Беларусі.

Паколькі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені склала 900 млн. даляраў, то ёсць верагоднасць, што рэзервы Беларусі будуць прападаць і далей. Акрамя таго, у першыя два тыдні сакавіка насельніцтва з’яўлялася чыстым пакупніком замежнай валюты на ўнутраным рынку: попыт на замежную валюту ў пачатку сакавіка ў разы перавышаў яго на канец лютага.

Эксперты: трэба тэрмінова нармалізаваць сітуацыю на ўнутраным рынку

Аналітык кампаніі «Рэнесанс Капітал» Анастасія Галавач лічыць, што Беларусі неабходна тэрмінова прыцягнуць новыя пазыкі, каб стабілізаваць сітуацыю на ўнутраным валютным рынку, а таксама супакоіць саміх інвестараў.

«Беларусі трэба тэрмінова прыцягваць валютныя рэсурсы, каб пазбегнуць некантраляванай панікі на валютным рынку. Па стане на 1 студзеня золатавалютных рэзерваў Беларусі хапала на аплату імпарту на 1,6 месяцы. З улікам таго, што ЗВР за студзень-люты знізіліся яшчэ на 20%, а адмоўнае сальда знешняга гандлю ў пачатку 2011 года захавалася, можна канстатаваць, што сітуацыя працягвае пагаршацца. Беларусі трэба ўжо ў самым пачатку красавіка прыцягваць знешнія пазыкі, каб супакоіць і ўнутраны рынак, і замежных інвестараў», — заявіла спецыяліст.

Анастасія Галавач пракаментавала таксама дзеянні Нацбанка, які прыцягваў валютныя пазыкі ў камерцыйных банкаў з мэтай стабілізацыі золатавалютных рэзерваў.

«У Беларусі валютнае крэдытаванне абмежавана, банкам патрэбныя для актыўных аперацый рублі. Адпаведна, з аднаго боку, беларускія банкі зацікаўленыя ў своп з цэнтральным банкам, якія дазваляюць у абмен на замежную валюту атрымліваць рублі. Аднак з улікам таго факту, што валютныя патрабаванні камерцыйных банкаў да Нацбанку ўжо перавысілі памер золатавалютных рэзерваў, гэта акалічнасць накладвае адчувальныя валютныя рызыкі на камерцыйныя банкі, якія ідуць на аперацыі з Нацбанкам», — патлумачыла аналітык.

Акрамя таго, па яе словах, пагаршэнне сітуацыі на валютным рынку краіны прывяло ў сакавіку да рэзкага зніжэння кошту беларускіх еўрабондаў.

«За другую дэкаду сакавіка кошт беларускіх еўрабондаў, тэрмін пагашэння якіх надыходзіць у 2018 годзе, сур’ёзна звалілася. Па стане на 11 сакавіка беларускай еўрааблігацыі гандляваліся на ўзроўні 95,3% ад наміналу, цяпер — 85,6%. Найбольшае падзенне кошту беларускіх еўрабондаў адбылося за апошнія дні. Гэта гаворыць аб тым, што на фінансавым рынку сур `ёзна занепакоеныя той сітуацыяй, якая сёння склалася ў эканоміцы Беларусі», — сказала Анастасія Галавач.

Яна ўдакладніла, што зніжэнне цаны на еўрааблігацыі за два дні на сем працэнтных пунктаў з’яўляецца вельмі неспрыяльным.