Дактары спрабуюць уратаваць руку ўкушанага кракадзілам хлопчыка

27.08.2010 10:23
Архив Редакция

Пасля аказання першай дапамогі ў дзіцячым аддзяленні хірургіі Ялцінскай гарадской лякарні ўкушаны кракадзілам трохгадовы беларускі хлопчык быў дастаўлены ў Сімферопаль. Цяпер лекары спрабуюць выратаваць ягоную руку з адкушанымі двума пальцамі і трыма зламанымі косткамі.

«Малы падышоў занадта блізка да вальера, дзе знаходзіўся алігатар, і сунуў левую руку ў ячэйку сеткі вальера» — паведамілі ў прэс-службе крымскага ўпраўлення МНС Украіны.

Аднак, па словах спецыялістаў, трагедыі магло не адбыцца, калі б вальер з алігатарам у Ялцінскім тэатры марскіх жывёл «Акваторыя» меў «поле бяспекі». У такім выпадку на адлегласці не меншай за метр ад агароджы вальера ўсталёўваецца бар’ер, які не дазваляе наведнікам падыходзіць ушчыльную да агароджы.

Як паведамляў Тэлеграф, 25 жніўня ў Ялце (Крым) кракадзіл укусіў трохгадовага хлопчыка, які прыехаў на адпачынак з бацькамі з Берасця. Няшчасны выпадак здарыўся на тэрыторыі тэатру марскіх жывёл «Акваторыя».

Как вам новость?
Головоломки