Даляр на міжбанку прадаюць па 8000 рублёў

18.05.2011 15:20
Архив Редакция

У сераду да абеду курс куплі даляра на пазабіржавым рынку дасягнуў васьмі тысяч рублёў, аднак угодаў на рынку няма па прычыне поўнай адсутнасці прапановы. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі некалькіх беларускіх банкаў.

Пры гэтым, па іх словах, яшчэ раніцай на рынку праводзіліся ўгоды па курсе 7,5 тыс. рублёў за даляр, перадае АФН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, за аўторак, 17 траўня, беларускі рубель патаннеў у адносінах да даляра на 600 рублёў. Кошт апошняга, згодна з каціроўкай беларускіх банкаў, перавысіў сем тысяч рублёў.

Разам з тым аналітык даследчай групы BusinessForecast.by Аляксандр Муха заявіў, што курсы валют, якія ў дадзены момант усталяваліся на міжбанкаўскім рынку, з’яўляюцца завышанымі і спекулятыўнымі.

Как вам новость?