Danone адказаў на пагрозы Лукашэнкі

04.02.2011 14:40
Архив Редакция

Кампанія «Данон-Юнімілк» пракаментавала пагрозы на свой адрас, якія прагучалі 3 лютага з боку прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Па словах прадстаўнікоў кампаніі, яна мае намер развіваць адносіны з беларускай малочнай прамысловасцю, ствараць новыя сучасныя вытворчасці і развіваць іх сыравінныя базы. 

«Палітыка вядзення бізнэсу Danone ва ўсім свеце палягае на тым, каб няўхільна дзейнічаць у адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі і нацыянальнымі заканадаўствамі. Кампанія «Данон-Юнімілк» паважае меркаванне беларускіх уладаў і будзе працягваць супрацоўніцтва з імі», — заявілі ў кампаніі, перадае БелаПАН.

Як паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Беларусь можа спыніць супрацоўніцтва з кампаніяй «Данон-Юнімілк», калі тая не выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы. «Калі вы ў першым квартале не выканайце мае даручэнні, вы на рынку Беларусі больш працаваць не будзеце», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки