Дапамогі і стыпендыі беспрацоўным праіндэксуюць на 31%

14.09.2010 11:27
Архив Редакция

Дапамогі і стыпендыі беспрацоўным у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі праіндэксуюць на 31,1%. Гэта звязана з тым, што індэкс спажывецкіх коштаў за жнівень 2010 года перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца папярэдняй індэксацыі дадзеных даходаў (снежань 2009 года), паведамілі ў мінпрацы.

Індэксацыя ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам № 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі». Індэксуецца даход у межах 274 тыс. рублёў — 100% зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзейнага на момант індэксацыі. Частка даходу, якая перавышае 274 тыс. рублёў, індэксацыі не падлягае.

За жнівень 2010 года не здзяйсняецца індэксацыя грашовых даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц (зарплата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўцаў; заробак дзяржслужачых; грашовае забеспячэнне ваенных радавога і начальніцкага складу; дзяржаўныя стыпендыі студэнтаў). Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх коштаў не перавысіў пяціпрацэнтную мяжу да чэрвеня 2010 года, перадае БелТА.

Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніц, пакрываць страты ад інфляцыі будуць на падставах, прадугледжаных калектыўнай дамовай.

Паколькі індэкс спажывецкіх коштаў за жнівень да студзеня 2010 года не перавысіў пяціпрацэнтную мяжу, мінімальная заработная плата за жнівень не індэксуецца і складае 258,6 тыс. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки