Дарадца прэзідэнта Польшчы: Беларусь — цяжкі выпадак

04.01.2011 09:58
Архив Редакция

Дарадца прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага прафесар Раман Кузьняр не лічыць Беларусь безнадзейным выпадкам. «Беларусь — цяжкі выпадак, але, магчыма, не безнадзейны. Пасля таго, што адбылося, усё, здаецца, вярнулася да таго, што мы ведалі аб Беларусі на працягу апошняга дзясятка гадоў», — зазначыў Раман Кузьняр.

«Але, можа, гэта навучыць беларускую апазіцыю, можа, яна будзе больш адзінай, можа, будзе каму дапамагаць», — падкрэсліў дарадца польскага прэзідэнта ў эфіры радыёстанцыі TOK FM.

«Беларусь — цяжкі выпадак, але мы суседзі і ў нас няма выбару. Нешта атрымліваецца, нешта не атрымліваецца, але, вядома, нам не варта бяздзейнічаць», — заявіў прафесар.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Польшча 1 студзеня 2011 года адмяніла консульскі збор за нацыянальную візу для грамадзян Беларусі. «Мы хочам дапамагчы нашым суседзям ва ўмацаванні еўрапейскай самаідэнтыфікацыі праз кантакты з палякамі і іншымі грамадзянамі Еўрасаюза», — заявіў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.

Как вам новость?
Головоломки