Дату разбіральніцтва па іску да РФ суд СНД прызначыць праз месяц

22.04.2010 09:33
Архив Редакция

Эканамічны суд СНД прыняў да разгляду іск Беларусі да Расіі з нагоды беспадстаўнасці ўвядзення РФ з першага студзеня пошлінаў на нафтапрадукты і нафтавую сыравіну, што пастаўляецца ў РБ. Па рэгламенце суда дату судовага разгляду па гэтай справе неабходна прызначыць на распарадчым паседжанні ў тэрмін не пазней за 30 дзён пасля прыняцця іску да разгляду.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у Эканамічным судзе праінфармавалі 21 красавіка, што іскавая заява ўрада Беларусі да ўрада Расіі датычыць «парушэння палажэнняў дзейсных дамоваў аб свабодным гандлі і Мытным саюзе ў рамках ЕўрАзЭС у сувязі з увядзеннем пошлінаў на нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі Расіі ў Беларусь».

Перад падачай іскавой заявы ў суд у міністэрстве юстыцыі Беларусі растлумачылі, што сутнасць іску заключаецца ў тым, што «складзеныя міжнародныя дамовы ў рамках СНД і ЕўрАзЭС, а таксама адпаведныя міжнародныя дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй прадугледжваюць бяспошлінны гандаль у рамках рэжыму свабоднага гандлю».

У якасці прыкладу ў мінюсце прывялі міжурадавую беларуска-расійскую дамову аб свабодным гандлі ад 13 лістапада 1992 года і пратакол аб ўвядзенні рэжыму свабоднага гандлю без выняткаў і абмежаванняў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй ад шостага студзеня 1995 года.

«Адзіным выключэннем (выняткам) з рэжыму бяспошліннага гандлю з’яўляецца нафта сырая, частка з якой абкладаецца экспартнай пошлінай у адпаведнасці са спецыяльнай двухбаковай дамовай. Узаемны гандаль усімі астатнімі таварамі павінен ажыццяўляцца бяспошлінна», — падсумавалі ў мінюсце Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки