Даходы беларусаў у студзені-красавіку склаў 8,3 млрд даляраў

16.06.2011 09:12
Архив Редакция

У студзені-красавіку бягучага года, паводле папярэдніх дадзеных, агульны аб'ём грашовых даходаў беларусаў склаў 41,8 трлн рублёў (каля 8,3 млрд даляраў) і ў параўнанні са студзенем-красавіком 2010 года павялічыўся на 34,8% пры росце спажывецкіх цэн на тавары і паслугі за гэты перыяд на 13,9%. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

Па дадзеных Белстата, у выніку рэальныя грашовыя даходы (грашовыя даходы, разлічаныя з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічыліся на 18,3%. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) — на 16,7%.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў насельніцтва аплата працы займае 65,2%, прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, — 11,9%, трансферты насельніцтву — 20,3%, прыбыткі ад уласнасці і іншыя даходы — 2,6%.

У студзені-красавіку 2011 года грашовыя даходы ў разліку на душу насельніцтва ў цэлым па рэспубліцы склаў 1,1 млн рублёў у месяц і перавысілі мінімальны спажывецкі бюджэт у 2,1 раза, бюджэт пражытачнага мінімуму — у 3,4 раза.

Как вам новость?