Даходы кандыдатаў у дэпутаты дасягаюць 280 млн. рублёў за год

23.04.2010 10:05
Архив Редакция

Сярод кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага, Гомельскага, Гарадзенскага, Бабруйскага гарадскіх і Мінскага абласнога савета дэпутатаў самы заможны — Уладзімір Зухавіцкі з Гародні. Паводле падатковай дэкларацыі за мінулы год генеральны дырэктар ТАА "ЗОВ" зарабіў 277,8 млн. рублёў.

На другім месцы ў спісе самых багатых кандыдатаў у дэпутаты займае генеральны дырэктар прадпрыемства «Хенкель Баўтэхнік» Сяргей Навіцкі (Мінскі абласны савет), чые прыбыткі ў 2009 году склалі амаль 200 млн. рублёў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

На трэцім месцы размясціўся кандыдат, які таксама балатуецца ў Мінскі абласны савет, генеральны дырэктар «Беларуськалія» Валерый Кірыенка, што зарабіў за год каля 139,2 млн. рублёў.

Чацвёртае, пятае і шостае месцы ў рэйтынгу занялі адпаведна дырэктар ТАА «Студитплюс» Андрэй Прысяжнюк (139,2 млн. рублёў, Мінскі абласны савет), прарэктар Гомельскага ўніверсітэта імя Скарыны Сяргей Ханеня (130 млн., Гомельскі гарсавет) і гендырэктар «Будтрэста №3» Мікалай Ашэйчык (111,3 млн., Мінскі абласны савет).

Астатнія кандыдаты ў дэпутаты вышэйпералічаных мясцовых Саветаў зарабілі менш за 100 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки