Даходы мінскіх сем'яў на пачатку года складалі каля 700 даляраў

02.06.2010 09:06
Архив Редакция

Месячныя даходы сярэднестатыстычнай сям'і ў Мінску ў першым квартале гэтага года склалі 2,08 млн. рублёў (або 696,5 даляра), або 856,7 тыс. рублёў (285,6 даляра) у разліку на аднаго члена сям'і. Пра гэта паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Мінска.

Пры гэтым 25% сем’яў мелі прыбыткі да 600 тыс. рублёў на аднаго члена сям’і, 56% — у два разы большымі, амаль 20% — ад 1,2 млн. рублёў і больш. У 0,7% сталічных сем’яў прыбыткі на аднаго чалавека не перавысілі бюджэт пражытачнага мінімуму (у студзені-сакавіку мінулага года — у 3,2%), які ў коштах сакавіка гэтага года ў разліку на душу насельніцтва склаў 266,2 тыс. рублёў на месяц, паведамляе БелТА.

У агульным даходзе мінскіх сем’яў 67,6% складалі аплата працы і прыбытак ад прадпрымальніцкай дзейнасці, 17,7% — пенсіі, стыпендыі, дапамогі, 7% — матэрыяльная дапамога ад сваякоў, 1,9% — даход ад асабістай прысядзібнай гаспадаркі, 2,8% — паступленні ад продажу нерухомасці.

Как вам новость?
Головоломки