Даходы за ліпень не будуць індэксавацца з улікам інфляцыі

17.08.2010 08:41
Архив Редакция

Грашовыя прыбыткі насельніцтва, атрыманыя з бюджэтных крыніцаў у ліпені, не будуць пералічваць з улікам інфляцыі. Індэксацыя не праводзіцца, паколькі індэкс спажывецкіх коштаў не перавысіў пяціпрацэнтную мяжу да чэрвеня 2010 года. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

У дадзеным выпадку да бюджэтных крыніцаў прыбытку адносяцца: заработная плата; грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў ваенна-навучальных устаноў і сувораўцаў, заработная плата дзяржаўных службоўцаў і прыраўнаваных да іх асоб, грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых і асоб шараговага і начальніцкага складу.

Дзяржаўныя стыпендыі моладзі, якая вучыцца, за ліпень 2010 года таксама не індэксуюць, паколькі індэкс спажывецкіх коштаў не перавысіў пяціпрацэнтную мяжу да студзеня 2010 года (месяц папярэдняй індэксацыі).

Дапамогі і стыпендыі беспрацоўным у перыяд прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскога, раённага выканаўчага камітэту індэксуюць на 24,8% (індэкс спажывецкіх коштаў за ліпень 2010 года не перавысіў пяціпрацэнтную мяжу да месяца іх папярэдняй індэксацыі — снежань 2009 года).

Насельніцтву, што атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніцаў, страты ад інфляцыі пакрыюць на падставах, прадугледжаных калектыўнай дамовай.

Індэксацыя ажыццяўляецца па нарматыве, усталяваным указам прэзідэнта ад 28 студзеня 2006 года № 55 «Аб нарматыве індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі». Індэксуецца прыбытак у межах 274,5 тыс. рублёў — 100% зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, дзейнага на момант індэксацыі. Частка даходу, якая перавышае гэтую суму, індэксацыі не падлягае.

Паколькі індэкс спажывецкіх коштаў не перавысіў пяціпрацэнтную мяжу, мінімальная заработная плата за ліпень 2010 года не індэксуецца і складае 258,6 тыс. рублёў.

Как вам новость?