Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту Беларусі склаў 2,4% ВУП

18.10.2010 14:48
Архив Редакция

Кансалідаваны бюджэт Беларусі за студзень-жніўні 2010 года выкананы з дэфіцытам 2,37 трлн. рублёў (або 2,4% да ВУП). Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка краіны. Па дадзеных Нацбанка, даходы кансалідаванага бюджэту за восем месяцаў гэтага года склалі 30,63 трлн. рублёў, знізіўшыся на 21,8% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года.

Акрамя таго, выдаткі кансалідаванага бюджэту за восем месяцаў гэтага года склалі 33,01 трлн. рублёў, скараціўшыся на 16,6%, перадае АФН.

У студзені-жніўні мінулага года бюджэт быў выкананы з дэфіцытам 1,37 трлн. рублёў, або 1,6% да ВУП.

Как вам новость?
Головоломки