Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту Беларусі склаў 523 млн. даляраў

19.07.2010 12:00
Архив Редакция

Па дадзеных Нацбанка, кансалідаваны бюджэт Беларусі за студзень-травень 2010 года выкананы з дэфіцытам 1,56 трлн. рублёў (523 млн. даляраў), што склала 2,8% да ВУП. За аналагічны перыяд мінулага года бюджэт быў выкананы з дэфіцытам 52,3 млрд. рублёў (17,5 млн. даляраў), што склала 0,1% да ВУП.

Даходы кансалідаванага бюджэту за 5 месяцаў 2010 года знізіліся на 20,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года і склалі 18,51 трлн. рублёў. Выдаткі скараціліся на 14,2% і склалі 20,07 трлн. рублёў, перадае АФН.

У чэрвені праблемная запазычанасць фізасобаў па крэдытах у рублях года павялічылася на 0,7% і склала 29,4 млрд. рублёў. З пачатку года праблемныя крэдыты фізасобаў у рублях павялічыліся на 23,5% на фоне росту аб’ёмаў крэдытавання насельніцтва ў нацвалюце на 22,2% да 15,809 трлн. рублёў.

Праблемная запазычанасць па валютных крэдытах з пачатку года павялічылася на 14,6% і склала 28,3 млн. даляраў. Пры гэтым у чэрвені адзначана яе зніжэнне 0,6%.

На 20,2% зменшылася з пачатку года рэшта валютнай запазычанасці насельніцтва перад банкамі. На 1 ліпеня 2010 года яна склала 842 млн. даляраў. Скарачэнне тлумачыцца заканадаўчай забаронай крэдытавання фізасобаў у замежнай валюце, якая дзейнічае з ліпеня 2009 года.

Как вам новость?