Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту Беларусі склаў 738 млн. даляраў

17.12.2010 11:43
Архив Редакция

Дэфіцыт кансалідаванага бюджэту Беларусі за студзень-кастрычнік 2010 года склаў 2,214 трлн. рублёў, або каля 738 млн. даляраў. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка Беларусі. Такім чынам, дэфіцыт склаў 1,7% да аб'ёму валавага ўнутранага прадукту краіны. У студзені-кастрычніку 2009 года бюджэт быў выкананы з дэфіцытам 820 млрд. рублёў (273 млн. даляраў), або 0,7% да ВУП.

За дзесяць месяцаў гэтага года даходы кансалідаванага бюджэту ўпалі на 21,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года, склаўшы 39,585 трлн. рублёў (13,195 млрд. даляраў), перадае АФН.

Выдаткі таксама скараціліся, але ўжо на 18,5% да 41,799 трлн. рублёў (13,933 млрд. даляраў).

Как вам новость?
Головоломки