Дэлегацыя Еўрапарламенту адмяніла свой візіт у Беларусь

10.02.2011 16:54
Архив Редакция

Дэлегацыя Еўрапарламенту адмяніла свой візіт у Мінск праз немагчымасці сустрэцца з затрыманымі апазіцыянерамі. Як распавёў журналістам старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч, дадзенае рашэнне было прынята 10 лютага. Па словах кіраўніка дэлегацыі, няма сэнсу сустракацца толькі з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі беларускай улады.

Яцэк Пратасевіч таксама адзначыў, што беларускі бок даў зразумець, што не ўсе члены дэлегацыі могуць атрымаць візы на ўезд у краіну.

Спачатку дэлегацыя Еўрапарламенту планавала наведаць Беларусь да канца студзеня гэтага года з мэтай вывучыць, у якіх умовах беларускія ўлады ўтрымліваюць былых кандыдатаў у прэзідэнты і іншых затрыманых па «справе 19 снежня», перадае БелаПАН.

Удзельнікі дэлегацыі мелі намер таксама сустрэцца з сем’ямі і адвакатамі затрыманых, незалежнымі журналістамі, юрыстамі праваабарончых арганізацый і прадстаўнікамі ўладаў.

Как вам новость?
Головоломки