Дэмсілы Беларусі выказалі салідарнасць з затрыманымі апазіцыянерамі

21.12.2010 16:11
Архив Редакция

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі заявілі аб салідарнасці з арыштаванымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту ў Мbнску 19 снежня. У сумеснай заяве 21 снежня лідары палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў Беларусі запатрабавалі ад уладаў "прыцягнуць да адказнасці асоб, якія дапусцілі рэпрэсіі".

Пад дакументам ўжо падпісаліся былы кандыдат у прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня мінскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін, лідар аргкамітэта па стварэнні руху салідарнасці «Разам!» Вячаслаў Сіўчык і лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, перадае БелаПАН.

Акрамя таго, заяву мае намер падпісаць лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін. Ён не змог прысутнічаць на сходзе дэмсілаў па стане здароўя, паведаміў Віктар Івашкевіч.

У падпісаным дакуменце прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі заявілі аб тым, што пагром ля Дома ўраду ў Менску не быў здзейснены мітынгоўцамі, а ініцыяваны правакатарамі. «Усё, што было каля дзвярэй Дома ўраду — калі разбівалі вокны і ламалі дзверы — добра прадуманы сцэнар правакацый ад улады», — гаворыцца ў заяве дэмсілаў.

У цяперашні час экс-кандыдаты ў прэзідэнты Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. У дачыненні да арганізатараў несанкцыянаванай акцыі распачалі крымінальную справу па артыкуле 293 КК (масавыя беспарадкі), згодна з якой абвінавачваным пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки