Дэпутат: Арменія дапаможа наладзіць адносіны Мінску і Масквы

19.08.2010 10:19
Архив Редакция

Некаторае напружанне ў адносінах Беларусі і Расіі, спадзе з цягам часу, бо краіны-сябры заўсёды застаюцца сябрамі. Тым не менш, Арменія можа быць пасярэднікам у наладжванні стасункаў паміж краінамі. Пра гэта заявіў член армяна-беларускай міжпарламенцкай камісіі, дэпутат ад фракцыі "Орынац Еркір" Аванэс Маргаран.

«Арменія не раз карысталася паслугамі пасярэднікаў у вырашэнні тых ці іншых пытанняў, і можа сама спрыяць паглыбленню адносінаў краін, якія стагоддзямі з’яўляюцца сябрамі», — заявіў дэпутат, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Пра магчымасць правядзення сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Расіі ў Ерэване яшчэ да пачатку саміту АДКБ выказаўся яшчэ адзін дэпутат парламенту, і таксама член армяна-беларускай міжпарламенцкай камісіі Вардан Хачатран.

На яго думку, крызіс у адносінах паміж дзвюма краінамі занадта зацягнуўся, і «любыя кантакты даюць магчымасць пераадольваць недаразуменні, згладзіць усе шурпатасці ў адносінах бакоў». «Не бяруся прагназаваць, у якім фармаце пройдуць гэтыя перамовы і ці будуць яны наогул, але думаю, што імкненне наладзіць дыялог будзе, і гэта натуральна», — адзначыў дэпутат.

Эксперт: Лукашэнка не збіраецца разрываць стасункі з Расіяй

Між тым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не будзе разрываць адносіны з Расіяй. Такое меркаванне выказаў армянскі палітолаг, дырэктар Інстытута «Каўказ» Аляксандр Іскандаран. «У беларускага лідара няма і не можа быць намеру парываць з Расіяй. У яго ёсць задача дамагчыся нечага ад Расіі, а гэта прадугледжвае не толькі ціск, але і спробы кантактаў», — адзначыў эксперт.

Па словах палітолага, беларуска-расійскія ўзаемаадносіны традыцыйна ўяўляюць сабой нейкі від сілавой барацьбы на мяжы фола. На яго думку, розныя крызісы, якія ўтрымліваюць элементы інфармацыйнай вайны, узнікаюць пастаянна ў адносінах паміж Расіяй і Беларуссю. «Практычна заўсёды гэта спробы дамагчыся нечага з дапамогай, у тым ліку і інфармацыйнага ціску, а не імкненне разарваць адносіны», — паведаміў эксперт.

Аляксандр Іскандаран таксама выказаў здагадку, што на саміце АДКБ у Ерэване прэзідэнт Беларусі паспрабуе наладзіць стасункі з расійскім кіраўніцтвам. «Ці атрымаецца ці не — пабачым», — заявіў аналітык.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 18 жніўня прэзідэнт Беларусі прыбыў у Ерэван з прыватным візітам за два дні да пачатку правядзення там нефармальнага саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Больш падрабязную інфармацыю пра ягоны візіт пакуль не паведамляюць.

Саміт АДКБ пройдзе ў Ерэване з 20 па 21 жніўня. Мяркуецца, што кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана абмяркуюць прапановы аб удасканаленні сістэмы антыкрызіснага рэагавання ў рамках арганізацыі. Чакаецца таксама, што прэзідэнты разгледзяць сітуацыю ў Кыргызстане і меры АДКБ па яе стабілізацыі.

Как вам новость?