Дэпутат Бундэстагу заклікаў ЕС ўвесці эмбарга на ўвоз нафты з Беларусі

11.02.2011 15:40
Архив Редакция

Дэпутат нямецкага бундэстага ад кіруючай партыі ХДС/ХСС, адказны у фракцыі за знешнюю палітыку Філіп Місфельдар заклікаў ЕС ўвесці эмбарга на ўвоз беларускіх нафтапрадуктаў. "Мы павінны аказваць большы эканамічны ціск", — заявіў дэпутат, адзначыўшы, што «ў ЕС дастаткова сіл, каб прывесці такую сістэму, як Беларусь, у тупік». 

«У сучаснай Еўропе непрымальная сітуацыя, калі дыктатар сфальсіфікаваў выбары, а затым з асаблівай жорсткасцю знішчыў зародкі апазіцыі», — заявіў Філіп Місфельдар у інтэрв’ю Spiegel-Online.

Дэпутат заклікаў ЕС выступіць адзіным фронтам адносна сітуацыі ў Беларусі. «Для мяне Беларусь з’яўляецца лакмусавай паперкай, наколькі моцная знешняя палітыка ЕС насамрэч», — падкрэсліў прадстаўнік ХДС/ХСС.

Ён таксама заявіў аб неабходнасці каардынацыі дзеянняў з ЗША і Расіяй. «Крэмль не хоча мець у сябе пад бокам другую Паўночную Карэю», — заявіў Філіп Місфельдар.

Как вам новость?
Головоломки