Дэпутат Глаз: у ЕС няма аб'ектыўнай інфармацыі па Беларусі

19.05.2010 16:01
Архив Редакция

Намеснік старшыні камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Анатоль Глаз заявіў, што Еўрапейскі Саюз не валодае ў поўнай меры інфармацыяй па сітуацыі ў Беларусі. "Апошнія 15 гадоў нікога, акрамя апазіцыі, Еўропа не запрашала, а таму не валодае аб'ектыўнай інфармацыяй пра становішча ў Беларусі, у тым ліку датычным выканання правоў чалавека", — сказаў дэпутат.

«Узяць сітуацыю з вулічнымі пратэстамі. Напрамілы Бог! Але ёсць закон — у яго рамках можна пратэставаць», — цытуе Анатоля Глаза БелаПАН. «Мы ўсе дарослыя людзі. Сутнасць у тым, што ім не падабаецца нешта большае, чым нейкія парушэнні ў вобласці правоў чалавека. Таму яны будуць шукаць любыя зачэпкі, што мы недэмакратычныя», — мяркуе дэпутат. 
Анатоль Глаз адзначыў, што на працягу апошніх гадоў Захад карыстаўся аднабаковай інфармацыяй пра Беларусь. «Пасля актывізацыі кантактаў паміж ЕС і Беларуссю, у тым ліку і на міжпарламенцкім узроўні, сітуацыя ў нашай краіне бачыцца па-іншаму», — сказаў парламентары.

Как вам новость?
Головоломки