Дэпутат: навошта ствараць "Усходняе партнёрства" і запрашаць туды Беларусь?

04.04.2011 14:41
Архив Редакция

Кіраўнік пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Беларусі Ігар Карпенка лічыць, што Еўрапарламент "шукае любыя зачэпкі для таго, каб не дапусціць удзелу Беларусі" ў Парламенцкай асамблеі праграмы "Усходняе партнёрства" (Еўранэст). "Навошта наогул ствараць "Усходняе партнёрства" і запрашаць Беларусь у ім удзельнічаць?" — заявіў дэпутат.

Паводле яго слоў, Еўрапарламент пастаянна прапаноўвае Беларусі розныя фарматы ўдзелу ў Еўранэсце, якія для яе абсалютна непрымальныя. Ігар Карпенка тым не менш адзначыў, што прапанаванае ЕС фармаванне беларускай дэлегацыі з дзесяці дэпутатаў і дзесяці прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці магчыма, калі гэта не запішуць ва ўстаноўчых дакументах Еўранэста. «А далей хай запрашаюць каго заўгодна, тым больш што многія прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці ўжо цяпер праводзяць у Еўрапарламенце і Страсбургу больш часу, чым у Беларусі», — сказаў ён, перадае БелТА.

Дэпутат выказаў здагадку, што ў выпадку прыняцця ўстаноўчых дакументаў Еўранэста ў цяперашнім выглядзе без узгаднення з Беларуссю гэтыя дакументы можна будзе падвергнуць карэктоўцы пасля парламенцкіх выбараў у Беларусі ў 2012 годзе.

Как вам новость?
Головоломки