Дэпутаты абралі ў Палаце прадстаўнікоў новых старшыняў дзвюх камісій

15.06.2010 08:52
Архив Редакция

Беларускія дэпутаты 14 чэрвеня абралі новых старшыняў дзвюх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Так, Сяргей Канопліч узначаліў пастаянную камісію па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання. Да гэтага Сяргей Канопліч быў членам камісіі.

Міхаіл Русы (былы старшыня гэтай камісіі) 20 траўня быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, перадае БелТА.

Другім абраным стаў Ігнат Місурагін, які стаў старшынёй пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы (да гэтага ён займаў пасаду намесніка старшыні).

Экс-кіраўніка камісіі Віктара Гумінскага чацвертага чэрвеня абралі на пасаду віцэ-спікера Палаты прадстаўнікоў.

Как вам новость?
Головоломки