Дэпутаты і банкі прыступаюць да рэалізацыі закона аб іпатэцы

21.01.2011 09:36
Архив Редакция

Палата прадстаўнікоў пры дапамозе міністэрства эканомікі і кіраўнікоў галоўных беларускіх банкаў плануе распрацаваць комплекс мераў з мэтай развіцця іпатэчнага крэдытавання. Адной з такіх мераў з'яўляецца новая норма Жыллёвага кодэксу, згодна з якой банкі будуць мець права падаць у суд на высяленне даўжнікоў, калі тыя не змогуць выканаць крэдыт.

Пра гэта заявіла старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Галіна Палянская.

Якія менавіта меры неабходна прыняць, дэпутаты і банкіры будуць вырашаць 27 студзеня ў ходзе пашыранага пасяджэння камісіі. На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі Нацбанка, «Прыёрбанка», «Беларусбанка», «Белінвестбанка» і «Белаграпрамбанка», а таксама мінэканомікі, паведамляе БелТА.

Сістэма іпатэчнага крэдытавання, г.зн. прадстаўлення крэдыту для будаўніцтва жылля пад залог на нерухомую маёмасць, у Беларусі не развіта, хаця закон «Аб іпатэцы» быў прыняты яшчэ ў 2008 годзе.

«На жаль, прыняты закон працуе не ў поўную сілу, паколькі банк сёння не можа выселіць свайго даўжніка з кватэры. Гэты механізм не прадугледжаны беларускім заканадаўствам», — патлумачыла Галіна Палянская.

Па словах дэпутата, гэта пытанне больш за іншыя прычыны стрымлівае распаўсюджванне іпатэкі. Для вырашэння праблемы ў заканадаўства ўжо ўводзяцца новыя нормы. Так, у праекце Жыллёвага кодэксу, які Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні, прапісана, што банкі будуць мець права падаць у суд на высяленне даўжнікоў, калі тыя не змогуць выканаць крэдыт. «Такім чынам, рызыкі банкаў будуць значна зніжаныя», — сказала дэпутат.

Парламентарыі таксама маюць намер даведацца пра іншыя перашкоды для развіцця іпатэкі і спосабы іх скасавання. Пра гэта яны разлічваюць пачуць на прызначаным паседжанні ад банкіраў. Кожны банк зможа выказаць свае прапановы, пасля чаго дэпутаты збяруць іх у адзіны комплекс мераў і распрацуюць рашэнні праблем на заканадаўчым узроўні.

Галіна Палянская лічыць, што іпатэка патрэбна беларускай эканоміцы, і яе варта развіваць, паколькі іншых крэдытаў недастаткова. «Калі раней банкі падавалі грамадзянам крэдыты толькі па даручальніцтве трэціх асобаў, то сёння гэтага відавочна недастаткова. Да таго ж даручальнікі не заўсёды ў поўнай меры валодалі прававой інфармацыяй, няўважліва чыталі дамову і не разумелі, што яны нясуць салідарную адказнасць за невыкананне абавязацельстваў па крэдыце», — адзначыла яна.

Развіццё іпатэкі і новыя формы крэдытавання будуць асабліва актуальныя, калі сістэма даручальніцтва для атрымання крэдытаў на жыллё дасць збой, г.зн. колькасць атрымальнікаў крэдытаў перавысіць колькасць даручальнікаў.

Как вам новость?
Головоломки