Дэпутаты: ЕС зарабляе санкцыямі палітычны капітал

02.02.2011 09:31
Архив Редакция

Член пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Беларусі па міжнародных справах і сувязях з СНД Валянціна Леаненка заявіла, што прыняцце Радай Еўрасаюзу санкцый супраць беларускіх уладаў сведчыць аб намеры палітычнай эліты ЕС зарабіць палітычны капітал. Аб гэтым дэпутат паведаміла 1 лютага ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканала.

На думку Валянціны Леаненка, «палітычная эліта Захаду абсалютна не аналізуе сваіх дзеянняў і крокаў». Яна расцэньвае гэты крок як «наступ на адны і тыя ж граблі». «Застаецца толькі шкадаваць аб тым, што амбіцыі і імкненне такім спосабам зрабіць сабе палітычны капітал у сваіх краінах перавышаюць здаровы сэнс», — цытуе прадстаўніка парламенту БелТА.

У сваю чаргу кіраўнік пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Алег Вялічка выказаў меркаванне, што па пытаннях Еўрасаюза трэба арганізаваць стол перамоваў. «Павінна быць павага да нашай дзяржавы, да суверэннай рэспублікі. У такіх умовах мы гатовы з імі супрацоўнічаць і развіваць ўзаемаадносіны», — заўважыў ён.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Леаненка раней заяўляла, што ў мэтах недапушчэння ўзмацнення напалу страсцей і расколу паміж Беларуссю і Расіяй журналістам «на час трэба ўвогуле замаўчаць».

Как вам новость?
Головоломки