Дэпутаты могуць ратыфікаваць пагадненне аб межах Беларусі, Латвіі і РФ

26.08.2010 08:56
Архив Редакция

Камісія па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будзе рэкамендаваць парламенту ратыфікаваць пагадненне аб вызначэнні пункта сутыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расіі. Такое рашэнне было прынята на паседжанні камісіі 25 жніўня.

«Пагадненне было падпісана 28 студзеня 2010 года у Мінску ў мэтах вызначэння месцазнаходжання і абазначэння пункта сутыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расіі, а таксама садзейнічання развіццю добрасуседскіх адносінаў паміж трыма дзяржавамі», — паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Дзмітры Шугай, перадае БелаПАН .

Дакумент прадугледжвае стварэнне сумеснай камісіі, якой будзе даручана правесці шэраг мерапрыемстваў, уключаючы ўстаноўку памежнага знака, распрацоўку парадку яго ўтрымання і рамонту, падрыхтоўку дэмаркацыйных дакументаў.

Как вам новость?
Головоломки