Дэпутаты плануюць узаконіць камеры хуткасці ў Беларусі

20.05.2010 11:02
Архив Редакция

Камеры хуткасці ў Беларусі плануецца ўзаконіць у Кодэксе пра адміністрацыйныя правапарушэнні. Як расказаў дэпутат пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалай Андрайчук, гэта прадугледжана законапраектам пра новыя папраўкі ў КААП, які знаходзіцца на разглядзе ў парламенце.

Новы варыянт кодэкса ўключае артыкул 4.9 аб адказнасці уласніка (уладальніка) транспартнага сродку. Адміністрацыйнаму спагнанню будуць падвяргацца аўтаўладальнікі «ў выпадку фіксацыі перавышэння хуткасці руху спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі з функцыямі фота, кіназдымкі, відэазапісы, якія працуюць ў аўтаматычным рэжыме». Прычым да адказнасці прыцягнуць менавіта ўласніка машыны, ён будзе лічыцца парушальнікам «па змоўчанні». 
Калі ў момант фіксацыі правапарушэння за рулём знаходзіўся іншы чалавек (напрыклад, машыну сагналі ці яна была часова перададзена каму-небудзь), уладальніку прыйдзецца даказваць сваю невінаватасць, адзначае БелТА. 
Штрафныя санкцыі за парушэнне хуткаснага рэжыму застануцца ранейшымі. Як растлумачыў дэпутат, пасля занясення паправак у КААП інфармацыя з камер хуткасці стане «самастойнай крыніцай доказаў». 
Мікалай Андрайчук не змог адказаць, якім менавіта чынам ДАІ будзе апавяшчаць аўтаўладальнікаў пра здзейсненае правапарушэнне і неабходнасць выплаціць штраф. «Працэдуру апавяшчэння мусіць вызначыць міністэрства ўнутраных спраў пасля прыняцця законапраекта», — сказаў ён, дадаўшы, што разгляд паправак у КААП у першым чытанні адбудзецца падчас цяперашняй вясновай сесіі парламенту. 
Як паведамлялася, Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі планавала рассылаць апавяшчэнні пра выплату штрафу або пра іншыя санкцыі, прадугледжаных законам, у канвертах па пошце, рэалізуючы такім чынам прынцып дыстанцыйнага пакарання, без непасрэдных зносінаў кіроўцы і супрацоўніка ДПС. У ДАІ таксама не хаваюць, што на трасе М1/Е30 Брэст-Мінск-мяжа Расіі зухаў ужо даўно здымаюць на відэакамеры. 
Прыборы аўтаматычна фіксуюць аўтамабіль, які перавысіў дапушчальны хуткасны рэжым. Інфармацыя пра парушальніка імгненна паступае ў Цэнтр кіравання ў Мінску. Такімі ж камерамі хуткасці пасля будуць абсталяваны дарогі сталіцы і іншых рэгіёнаў Беларусі. Пакуль тэхніка працуе ў тэставым рэжыме.

Как вам новость?