Дэпутаты прынялі папраўкі ў Падатковы кодэкс

14.09.2010 16:55
Архив Редакция

Беларускія дэпутаты сёння, 14 верасня, прынялі ў другім чытанні папраўкі ў Падатковы кодэкс. "Законапраект памяншае колькасць падаткаў і збораў, спрашчае парадак іх спагнання і пашырае інвестыцыйныя льготы", — паведаміў намеснік старшыні парламенцкай камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Мечыслаў Касцюк.

Праект закону прадугледжвае поўную адмену мясцовага збору на развіццё тэрыторыяў (цяпер спаганяецца ў суме 3% ад прыбытку), мясцовага падатку на паслугі (5% ад выручкі), а таксама трох плацяжоў у складзе экалагічнага падатку, перадае БелаПАН.

«Гэта дазволіць у 2011 годзе знізіць падатковую нагрузку на эканоміку да 0,4% да ВУП і пакінуць у распараджэнні прадпрыемстваў больш за 700 млрд. беларускіх рублёў», — адзначыў Мечыслаў Касцюк.

Как вам новость?
Головоломки