Дэпутаты прызналі саюзны бюджэт Беларусі і Расіі задавальняючым

28.10.2010 15:26
Архив Редакция

Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы прызналі выкананне бюджэту Саюзнай дзяржавы за студзень-чэрвень 2010 задавальняючым. Такая заява была зроблена 28 кастрычніка па выніках пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па бюджэце і фінансах.

Як паведамілі ў Парламенцкім сходзе, дэпутаты разгледзелі інфармацыю Сталага камітэта Саюзнай дзяржавы аб ходзе выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2010 годзе па стане на 1 кастрычніка 2010 года, а таксама аператыўную справаздачу Падліковай палаты Расіі і Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі аб ходзе выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы ў студзені-чэрвені гэтага года. 
Выкананне бюджэту па даходах склала 3,8 млрд. расійскіх рублёў (100,9% ад бюджэтных назначэнняў трох першых кварталаў гэтага года). Выдаткі за гэты перыяд склалі 3,5 млрд. расійскіх рублёў (91,8% ад бюджэтных назначэнняў). 
На 2011 год праект бюджэту Саюзнай дзяржавы складзены ў аб’ёмах даходнай і расходнай частак бюджэту ў памеры 4,9 млрд. расійскіх рублёў. З іх 3,2 млрд. расійскіх рублёў у даходную частку адлічыць Расея, а 1,7 млрд. расійскіх рублёў — Беларусь, перадае РІА «Новости»
Дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі маюць намер разгледзець праект саюзнага бюджэту на бліжэйшай сесіі Парламенцкага сходу.

Как вам новость?
Головоломки