Дэпутаты збіраюцца змяніць правілы прыватызацыі

17.03.2010 17:09
Архив Редакция

Беларускія дэпутаты збіраюцца разгледзець папраўкі ў законы пра прыватызацыю дзяржмаёмасці. Адпаведны законапраект ужо ўнеслі ў Палату прадстаўнікоў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю і прыватызацыі Аляксандр Бяляеў.

Па словах дэпутата, парламентарыі плануюць разгледзець законапраект у першым чытанні на бліжэйшай вясновай сесіі. «Папраўкі, якія змяшчае законапраект, будуць садзейнічаць пашырэнню прыватызацыйнага поля ў Беларусі. Зараз уся дзяржаўная ўласнасць знаходзіцца ў распараджэнні Саўміна і для яе прыватызацыі патрабуецца дазвол прэзідэнта», — цытуе БелТА слова Аляксандра Бяляева.

«У законапраекце прапануецца вылучыць тры групы дзяржуласнасці: рэспубліканскую, абласную і раённую. Адпаведна распараджацца імі і даваць дазвол на прыватызацыю будуць Саўмін, абласныя ці раённыя органы ўлады», — растлумачыў парламентарый.

Па словах Аляксандра Бяляева, дакумент таксама ўдакладняе спосабы прыватызацыі дзяржуласнасці. У прыватнасці, прадугледжана магчымасць продажу аб’ектаў прыватызацыі «ва ўласнасць недзяржаўным юрыдычным асобам, грамадзянам і іншым суб’ектам прыватызацыі за плату, а таксама пасродкам набыцця ва ўласнасць акцый створаных адкрытых акцыянерных таварыстваў».

«Гэта комплексны нарматыўны прававы акт. Ён накіраваны на тое, каб удасканаліць заканадаўства Беларусі пра прыватызацыю з улікам практыкі яго ўжывання. Прыняцце законапраекта дазволіць больш эфектыўна кантраляваць прыватызацыю дзяржуласнасці, выконваючы пры гэтым інтарэсы дзяржавы, а таксама створыць спрыяльныя ўмовы для прыцягнення інвестыцый», — лічыць Аляксандр Бяляеў, дадаўшы пры гэтым, што законапраект распрацаваны з улікам патрабаванняў МВФ і ў мэтах лібералізацыі беларускай эканомікі.

Как вам новость?
Головоломки