Дэпутаты зніжаюць штрафы за эканамічныя злачынствы

10.06.2010 15:53
Архив Редакция

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытанні законапраект, які зніжае максімальныя штрафы за правапарушэнні ў сферы эканамічнай дзейнасці. Норма аб зніжэнні памераў штрафаў змяшчаецца ў папраўках у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У адпаведнасці з законапраектам максімальна дапушчальныя штрафы для фізічных асобаў складуць 200 базавых велічынь (замест цяперашніх 500), ці 2,3 тыс. даляраў, для індывідуальных прадпрымальнікаў — 400 (500), для фізічных асобаў пры здзяйсненні некалькіх адміністрацыйных правапарушэнняў — 400 базавых велічынь замест тысячы, перадае БелаПАН.

Як расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, паводле паправак ў КаАП, якія прымаюцца, у Беларусі таксама ўводзіцца забарона на канфіскацыю прадметаў адміністрацыйна-мытнага парушэння, набытых пасля яго здзяйснення асобай, якая яго не ўчыняла, калі такія прадметы набыты ў раздробным гандлі.

Акрамя таго, у якасці мінімальнага адміністрацыйнага спагнання ў дачыненні да юрыдычных асобаў зможа прымяняцца папярэджанне.

Как вам новость?
Головоломки