Дэвальвацыя ў Беларусі б'е сусветныя рэкорды

24.05.2011 15:03
Архив Редакция

Па дадзеных Сусветнага банка, афіцыйная дэвальвацыя беларускага рубля, праведзеная 24 траўня Нацыянальным банкам Беларусі, стала самай буйной у свеце за апошнія 20 гадоў. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют знізіўся на 54,4%. Падобная сітуацыя на валютным рынку была ў Аргентыне ў 2002 годзе і Эфіёпіі ў 1992 годзе, калі нацыянальная валюта гэтых краін дэвальваваць на 54%.

Дэвальвацыя 1998 года ў Расіі стаіць у рэйтынгу Сусветнага банка на чацвертым месцы. Тады расійскі рубель дэвальвавалі ў адносінах да кошыка валют на 38%.

Дэвальвацыя беларускага рубля 1999 года, у параўнанні з цяперашняй сітуацыяй, таксама малаважная — 37%.

Як перадаваў Тэлеграф, па стане на 24 траўня дэвальвацыя нацыянальнай валюты Беларусі да кошыка валют з 1 студзеня 2011 года склала 71,62%. Пры гэтым прагназаваная дэвальвацыя рубля да кошыка валют за 2011 год, па разліках цэнтральнага банка краіны, павінна была скласці не больш за 7-8%.

Афіцыйны курс беларускага рубля да кошыка валют складае 1,81 тыс. рублёў, да даляра — 4,93 тыс. рублёў. Такім чынам, з пачатку года дэвальвацыя рубля да даляра склала 64,33%, за апошнія суткі — 56,26%.

Пры афіцыйным курсе еўра ў 6,91 тыс. рублёў дэвальвацыя нацвалюты з 1 студзеня 2011 года склала 74,06%, з 23 траўня — 53,11%.

Дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да расійскага з пачатку года складае 76,71%, за апошнія суткі — 53,91%. На 24 траўня Нацбанк выставіў курс расійскага рубля ў 173,95 беларускіх рубля.

Как вам новость?
Головоломки