Дэвальвацыя беларускага рубля за мяжой дасягае 70%

19.04.2011 14:53
Архив Редакция

Сітуацыя на валютным рынку Беларусі па-ранейшаму застаецца нестабільнай. Ажыятажны попыт на замежную валюту прывёў не толькі да яе дэфіцыту ўнутры краіны, але і да працягу падзення курсу беларускага рубля за мяжой. Так, у суседняй Латвіі дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да афіцыйнага курсу Нацбанка Беларусі ўжо дасягае 70%.

У латвійскім банку Rietumu Banka 19 красавіка даляр можна купіць за 5,2 тыс. беларускіх рублёў (прадаць — за 4,7 тыс. рублёў). Адпаведна, у адносінах да курсу Нацыянальнага банка Беларусі банк дэвальваваў беларускі рубель на 69%. Пры гэтым з беларускай валютай латвійскі банк працуе толькі па безнаяўных аперацыях. Кошт куплі еўра ў Rietumu Banka склаў 7,4 тыс. рублёў (продаж — 6,6 тыс. рублёў).

Адзін з нешматлікіх літоўскіх банкаў, якія працуюць з наяўнымі беларускімі рублямі, Parex banka выставіў курс беларускага рубля, больш набліжаны да курсу Нацбанка Беларусі. Так, 19 красавіка ў аддзяленні банка на вакзале ў Вільні даляр можна было купіць амаль за 3,9 тыс. рублёў (прадаць — за 3,5 тыс. рублёў). Адпаведна, у адносінах да курсу Нацбанка Беларусі дэвальвацыя склала 27%. Курс куплі еўра складаў 5,5 тыс. рублёў (продажу — за 5,1 тыс. рублёў). Дэвальвацыя склала 25%.

На міжбанкаўскім рынку Беларусі рубель дэвальваваўся на 80%

На міжбанкаўскіх таргах 18 красавіка ўгоды па набыцці даляраў праходзілі па курсе 5049 рублёў. Улічваючы тое, што прадпрыемствы пры ўстанаўленні курсу валюты да афіцыйнага курсу Нацбанка дадаюць дазволеныя 10% надбаўкі, а таксама кошт маркетынгавых паслуг, зніжэнне курсу беларускага рубля ў адносінах да даляра для прадпрыемстваў склала каля 80%. Пра гэта паведаміла крыніца ў адным з беларускіх банкаў, перадае Ale.by.

Між тым, кошт кошыка валют на 20 красавіка склала 1 133,67, у параўнанні з папярэднім значэннем беларускі рубель умацаваўся на 0,08%. Аднак у цэлым з пачатку года курс беларускага рубля знізіўся на 7,49%.

Паводле дадзеных Нацбанка, у адносінах да даляра рубель упаў на 0,46%. Калі курс даляра, усталяваны Нацбанкам на 19 красавіка, складаў 3060 рублёў, то курс на 20 красавіка даляра складае ўжо 3074 рубля. Аналагічныя, хоць і менш істотныя змены адбыліся з курсам еўра: курс на 19 красавіка — 4 381,92, на 20 красавіка — 4 382,6. Адпаведна, у адносінах да еўра рубель упаў на 0,02%. У адносінах да расійскага рубля беларускі рубель умацаваўся на 0,46%. Курс знізіўся з 108,65 рубля да 108,15 рубля.

Як раней перадаваў Тэлеграф, урад Беларусі і Нацбанк для выхаду валютнага крызісу вырашылі ўвесці альтэрнатыўны курсу рубля на міжбанкаўскім рынку. Пры гэтым вызначанае раней максімальнае 10-працэнтнае адхіленне пры фармаванні курсу беларускага рубля ў міжбанкаўскім сектары адменена.

Как вам новость?
Головоломки