Дэвальвацыя рубля да кошыка валют з пачатку года склала 71,62%

24.05.2011 09:04
Архив Редакция

Дэвальвацыя нацыянальнай валюты Беларусі да кошыка валют з 1 студзеня 2011 года склала 71,62%, і толькі за апошнія суткі з 23 на 24 траўня — на 54,42%. Пры гэтым прагназаваная дэвальвацыя рубля да кошыка валют за 2011 год, па разліках цэнтральнага банка краіны, павінна была скласці не больш за 7-8%.

Афіцыйны курс беларускага рубля да кошыка валют складае 1,81 тыс. рублёў, да даляра — 4,93 тыс. рублёў. Такім чынам, з пачатку года дэвальвацыя рубля да даляра склала 64,33%, за апошнія суткі — 56,26%.

Пры афіцыйным курсе еўра ў 6,91 тыс. рублёў дэвальвацыя нацвалюты з 1 студзеня 2011 года склала 74,06%, з 23 траўня — 53,11%.

Дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да расійскага з пачатку года складае 76,71%, за апошнія суткі — 53,91%. На 24 траўня Нацбанк выставіў курс расійскага рубля ў 173,95 беларускіх рубля.

Как вам новость?
Головоломки