Дыяна Арбеніна сустрэне свой дзень народзінаў канцэртам у Мінску

25.06.2010 09:47
Архив Редакция

Дыяна Арбеніна ўжо шмат гадоў сустракае дзень народзінаў на сцэне. Звычайна канцэрты з гэтай нагоды праходзяць у Маскве і Санкт-Пецярбургу, аднак сёлета "Начныя Снайперы" адкрываюць новую традыцыю — сёмага ліпеня эксклюзіўны канцэрт, прысвечаны важнай даце ў жыцці спявачкі, пройдзе ў Мінску, на сцэне клубу "Рэактар".

Дзень нараджэння Дыяны Арбенінай на гэты раз і падобны, і не падобны на тое, што было раней. Мінулы год у цэлым і ДН-2009, у прыватнасці, сталі пераломным і шмат у чым вызначылі тое, што ў жыцці Дыяны і «Снайпераў» адбываецца цяпер. Сваё 35-годдзе яна сустрэла монаспектаклем «Мотофозо» — сцэнічным дыялогам з самой сабой на фоне песень, драматычным дзействам, зрэжысаваным Нінай Чусавай, у якім Дыяна і метафарычны лялечны тэатр расказвалі нам вельмі асабістыя і вельмі няпростыя гісторыі.

«Мотофозо» было адкрыццём не толькі для гледачоў. Імянінніца гэтым спектаклем паспрабавала ўсвядоміць і асэнсаваць сябе і сваё жыццё. Спроба не прайшла дарэмна — не сакрэт, што апагеем гэтага асэнсавання сталася з’яўленне на свет двух дзяцей Дыяны. У 35 гадоў музыкантка, паэтка і снайпер Арбеніна ў сваім шалёным графіку і жорсткім рытме прымусіла сябе спыніцца, азірнуцца, паглядзець на сябе з боку. А затым капітальна «перавярнуцца» і па-добраму супакоіцца, зразумеўшы сваё месца ў свеце — на сцэне з гітарай і дома над калыскай.

Сваё 36-годдзе Дыяна сустракае ў іншым статусе і настроі. У ейных землякоў будзе магчымасць пераканацца ў гэтым асабіста: 7 ліпеня будзе незвычайны канцэрт. Ён пройдзе на новай сцэне і ў новым жыцці. Куды «Начныя Снайперы» з вялікім задавальненнем вас запрашаюць. «Прызнацца, я даўно марыла зграць канцэрт да дня народзінаў на радзіме, — кажа Дыяна Арбеніна — І тое, што сёлета гэта, нарэшце, адбудзецца, мяне вельмі натхняе. Мы 2 гады не выступалі ў Мінску, вельмі засумавалі, і больш за тое, для нас усё здарыцца ў першы раз — і новая клубная сцэна, і тое, што я сустрэну сваё 36-годдзе на роднай зямлі. Вельмі гэтага чакаю».

Сёмага ліпеня ў клубе «Рэактар» Дыяна Арбеніна і гурт «Начныя Снайперы» са спецыяльнай праграмай да дня нараджэння. Пачатак у 21:00. Квіткі: ад 80 тыс. рублёў. Інфалінія: (017) 288 61 60.

Как вам новость?
Головоломки